https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У лістападзе плануецца ўвядзенне ў строй устаноўкі гідраачысткі дызельнага паліва на Мазырскім НПЗ


Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод плануе ў лістападзе ўвесці ў строй устаноўку гідраачысткі дызельнага паліва. Першапачаткова гэта павінна было адбыцца ў жніўні.
Як паведамляе прэс-цэнтр прадпрыемства, на ўстаноўцы закончаны асноўныя будаўніча-мантажныя работы. Вядуцца пусканаладачныя работы, абкатка тэхналагічнага абсталявання, устараняюцца выяўленыя падчас выпрабаванняў заўвагі.

Будаўніцтва ўстаноўкі гідраачысткі дызельнага паліва пачалося ў ліпені 2007 года. Яна дазволіць выпускаць дызельнае паліва стандарту Еўра-5, павялічыць прадукцыйнасць першаснай перапрацоўкі нафты да 12 млн. тон на год.

На заводзе таксама вядуцца будаўнічыя работы на ўстаноўцы ізамерызацыі, распрацоўваецца графік паскоранага будаўніцтва ўстаноўкі вакуумнай перагонкі мазуту. Тут будуецца нулявы цыкл.

Праграма развіцця ААТ "Мазырскі НПЗ" на 2010—2015 гады прадугледжвае будаўніцтва новых тэхналагічных аб`ектаў, скіраваных на атрыманне паліва, якое адпавядае патрабаванням сусветных стандартаў у частцы зніжэння ўтрымання серы і араматычных вуглевадародаў у аўтамабільных бензінах і дызельным паліве, бензолу ў бензінах, а таксама паляпшэння нізкатэмпературных характарыстык дызельнага паліва.

Для гарантаванай вытворчасці дызпаліва для аўтамабіляў класа Еўра-5 праграмай развіцця прадугледжана ўкараненне тэхналогіі глыбокага абяссервання з частковай дэараматызацыяй, якая забяспечыць зніжэнне масавай долі серы і павышэнне цэтанавага ліку. Гэта будзе дасягнута за кошт будаўніцтва новай устаноўкі гідраачысткі дызельнага паліва.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 16 жніўня 2011
 
Дата публикации:16.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3158
 
Ключевые слова:
Мазыр Нефтепереработка Евро-5
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме