https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 11 жніўня 2011 года.
На 11 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 5.010 беларускіх рублёў
Еўра — 7.200,37
Расійскі рубель — 170,95
Украінская грыўна — 627,39

Кошык валют — 1.833,81

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — вырас на 76,15 рубля (1,06%), расійскага рубля — на 0,64 рубля (0,37%), грыўны — знізіўся на 0,51 рубля (0,08%). Курс кошыка валют вырас на 8,77 рубля (0,48%) у параўнанні з папярэднім днём, на 779,13 рубля (73,87%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68 рубля) і на 23,81 рубля (1,31%) да новага цэнтральнага значэння, устаноўленага 24 мая 2011 года (1.810).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,4371, "долар/расійскі рубель" — 29,3068, "долар/грыўна" — 7,9854.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 11 жніўня долар купляюць па 5.060—5.100 і прадаюць па 5.110 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2011
 
Дата публикации:11.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2453
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Национальный банк Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме