https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да канца 2012 года ўсе музеі, падведамасныя Міністэрству культуры, будуць мець свае інтэрнэт-сайты


Да канца 2012 года плануецца завяршыць стварэнне інтэрнэт-сайтаў усіх музеяў, падведамасных Міністэрству культуры Беларусі. Да гэтага ж часу ў сістэму музеяў павінны быць укаранёны праграмныя пакеты па аўтаматызацыі ўлікова-фондавай дзейнасці, паведамляе прэс-служба Мінкультуры.
Сёння аўтаматызаваная ўлікова-фондавая дзейнасць вядзецца ў 125 са 153 музеяў Беларусі, якія знаходзяцца пад эгідай міністэрства. Апрача таго, у верасні 2010 года быў створаны і дзейнічае Дзяржаўны каталог музейнага фонду, у якім зарэгістравана звыш 4 тысяч найбольш каштоўных прадметаў.

Паводле звестак прэс-службы, да 2015 года павінна завяршыцца стварэнне лакальных электронных музейных каталогаў, якія будуць уключаць поўнае апісанне прадметаў асноўнага музейнага фонду Беларусі.

Найбольш высокі ўзровень развіцця электронных рэсурсаў у сферы культуры дасягнуты ў бібліятэчнай сферы. Прэс-служба ведамства зазначае, што ўсе абласныя, цэнтральныя раённыя і гарадскія бібліятэкі маюць магчымасць выхаду ў інтэрнэт. Апрача таго, больш як 200 бібліятэк у аграгарадках аснашчаны электроннымі каталогамі цэнтральных раённых бібліятэк.

Гэтыя мерапрыемствы ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай інфарматызацыі Беларусі, а таксама нацыянальнай праграмай паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій да 2015 года.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2011
 
Дата публикации:28.07.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2456
 
Ключевые слова:
Культура Музеи Беларуси Информатика Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме