https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларуськалій": Ніякай пагрозы затаплення рудніка няма


Ніякай пагрозы затаплення рудніка другога рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій" няма. Аб гэтым паведаміў 28 ліпеня журналістам галоўны інжынер прадпрыемства Уладзімір Шпакоўскі.
Нагадаем, 24 чэрвеня на рудніку другога рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій" было выяўлена выдзяленне расолаў у вырабатку. У Беларусі была сфарміравана міжведамасная камісія для кантролю сітуацыі на рудніку пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэм`ера Уладзіміра Сямашкі. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў.

"Сітуацыя з расолапраяўленнем на другім рудніку пастаянна маніторыцца, штодзень працуюць штабы пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара, а таксама кожны тыдзень праводзяцца нарады пры першым віцэ-прэм`еры Уладзіміры Сямашку", — адзначыў галоўны інжынер. Ён паведаміў, што такая нарада прайшла 27 ліпеня. Уладзімір Сямашка спусціўся ў шахту і праверыў ход выканання работ па лакалізацыі расолапраяўлення. "Работы, якія вядуцца, прызнаны правільнымі, намечаны планы да наступнай нарады. Сітуацыя кіруемая і прагназуемая", — сказаў Уладзімір Шпакоўскі.

Ён адзначыў, што цяпер руднік і другое рудаўпраўленне працуюць у звычайным тэхналагічным рэжыме, выконваюцца запланаваныя паказчыкі.

"На работу рудніка такі прыток расолаў не паўплываў і не паўплывае", — сказаў галоўны інжынер. Уладзімір Шпакоўскі адзначыў, што многія калійныя руднікі ў свеце працуюць з намнога большымі прытокамі расолаў. "Расолы ў калійнай шахце не страшныя, паколькі яны нічога не раствараюць. Гэты расол на рудніках адпампоўваюць і працуюць", — растлумачыў ён. Для таго, каб кантраляваць колькасць солі ў расолах і выключыць магчымасць наяўнасці прэснай вады, чатыры разы на дзень праводзіцца адбор проб і іх хімічны аналіз.

Гаворачы аб прычынах расолапраяўлення ў рудніку другога рудаўпраўлення, Уладзімір Шпакоўскі падкрэсліў, што размова ідзе, як мяркуецца, аб утварэнні ў саляноснай залежы карсту з вонкавых порыстых парод, у якіх ёсць расолы, а не аб наяўнасці падземнага возера. Такім чынам, ніякіх правалаў паверхні не можа быць, тым не менш сітуацыя знаходзіцца пад пастаянным кантролем спецыялістаў.

Уладзімір Шпакоўскі праінфармаваў, што праяўленне расолаў у рудніку другога рудаўпраўлення было выяўлена ўпершыню за 50 гадоў пры распрацоўцы радовішча. Для таго, каб прааналізаваць сітуацыю і выпрацаваць меры для лакалізацыі прытоку расолаў, былі запрошаны спецыялісты профільнага інстытута "Белгорхімпрам", іншых інстытутаў. Таксама "Беларуськалій" звярнуўся да польскіх спецыялістаў, якія маюць вопыт ліквідацыі такіх расолапраяўленняў на шахтах Польшчы. Акрамя таго, будзе праводзіцца аналіз, каб выключыць магчымасць такой сітуацыі ў будучым.

Звязда
30 ліпеня 2011
 
Дата публикации:30.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3258
 
Ключевые слова:
Беларуськалий Авария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме