https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амурская вобласць можа выдзеліць Беларусі пляцоўкі для вырошчвання соі, якая выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі


Амурская вобласць Расіі можа выдзеліць Беларусі пляцоўкі для вырошчвання соі, якая выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі. Пра гэта на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 19 ліпеня заявіў губернатар Амурскай вобласці Алег Кажамяка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Як лічыць губернатар, для Беларусі, якая актыўна развівае жывёлагадоўлю, такі праект быў бы вельмі выгадны нават з улікам транспартных расходаў.

Акрамя таго, паводле слоў Кажамякі, Амурская вобласць "гатова пашырыць аб`ёмы закупак новых энерганасычаных трактароў у Беларусі, а таксама мінісельгасабсталявання для фермерскіх гаспадарак". Для гэтага расійскага рэгіёну карысны беларускі вопыт па развіцці сельскай гаспадаркі і стварэнні малочна-таварных ферм.

У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што ўзаемаадносіны Беларусі з Амурскай вобласцю развіваюцца больш дынамічна, чым з іншымі рэгіёнамі Расіі. За пяць месяцаў года аб`ём узаемнага гандлю перавысіў 30 млн. долараў (на 66,5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Кіраўнік дзяржавы таксама ўказаў на значны рост паставак у Амурскую вобласць беларускай сельгастэхнікі, трактароў, шын, харчовых тавараў. Акрамя таго, у гэтым расійскім рэгіёне былі створаны зборачныя вытворчасці збожжаўборачных камбайнаў беларускіх прадпрыемстваў.

Апошнім часам, адзначыў Лукашэнка, многае зроблена ў пытаннях інтэграцыі паміж Беларуссю, Казахстанам і Расіяй. "Упэўнены, з 1 студзеня са стварэннем Адзінай эканамічнай прасторы мы фактычна ўзнаўляем адзіную краіну ў эканоміцы. Гэта таксама вельмі важна. Вядома, напружанасці яшчэ хапае, але раз ужо Расія рызыкнула пайсці гэтым шляхам, я думаю, гэта справа часу — зняць гэтую напружанасць", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

"У нас добрыя перспектывы", — сказаў Лукашэнка, у чарговы раз пацвердзіўшы "прыхільнасць да развіцця адносін з Расійскай Федэрацыяй".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2011
 
Дата публикации:19.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3582
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Животноводство Соя Фураж Амурская область Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме