https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дырэктары прадпрыемстваў і чыноўнікі чыняць перашкоды правядзенню прыватызацыі ў Беларусі


Дырэктары прадпрыемстваў і мясцовыя органы ўлады чыняць перашкоды правядзенню прыватызацыі ў Беларусі, заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў 21 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"У нас у краіне шмат праціўнікаў прыватызацыі — гэта дырэктары прадпрыемстваў, якіх падтрымліваюць мясцовыя органы ўлады, кіраўніцтва міністэрстваў і ведамстваў", — пералічыў Кузняцоў.

Паводле яго слоў, кіраўнікі многіх прадпрыемстваў, што ўвайшлі ў план прыватызацыі на 2011—2013 гады, зразумелі, што з прыходам новых уласнікаў могуць пазбавіцца сваіх пасадаў, таму што не змаглі забяспечыць эфектыўную працу кампаній. "І цяпер яны пачынаюць бударажыць калектывы, запалохваць, зрываць конкурсы і аўкцыёны. Так, напрыклад, было па Лідскім заводзе харчовых канцэнтратаў, які спрабавалі прадаць па конкурсе, на ўмовах, вылучаных канцэрнам "Белдзяржхарчпрам". Але калі дайшла справа да конкурсу, калі з`явіліся добрыя інвестары, у якіх вялікія рынкі збыту, конкурс сарваўся", — паведаміў Кузняцоў.

Паводле яго слоў, аналагічная сітуацыя складваецца вакол Баранавіцкай швейнай фабрыкі і гомельскага прадпрыемства "Элегант". "Дырэктар бударажыць калектыў, падключае мясцовыя органы ўлады, прафсаюзы, і стараецца сарваць прыватызацыю. Дрэнна, што і міністэрствы і ведамствы падтрымліваюць гэтых кіраўнікоў прадпрыемстваў", — падкрэслівае старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Апрача таго, зазначыў ён, міністэрствы і ведамствы сур`ёзна не займаліся прадпрыемствамі, якія ўвайшлі ў план прыватызацыі, і сваімі дзеяннямі таксама перашкаджаюць продажу актываў. "Спачатку ўносяць прапановы прадаваць прадпрыемствы па конкурсе ці на аўкцыёне, а як толькі пачынаем абвяшчаць дату конкурсу ці аўкцыёну, прысылаюць лісты, што перадумалі", — апісвае дзеянні міністэрстваў і ведамстваў Кузняцоў.

Але калі справа даходзіць да продажу, пакеты акцый усё роўна застаюцца нерэалізаванымі. Адна з прычын, паводле слоў Кузняцова, заключаецца ў тым, што міністэрствы і ведамствы выстаўляюць такія фінансавыя ўмовы, якія палохаюць інвестараў.

Разам з тым ён спадзяецца, што сітуацыя зменіцца. "І міністэрствы, і мясцовыя органы ўлады ўсведамляюць, што прадпрыемствам трэба знайсці эфектыўнага ўласніка, які ўкладзе сродкі ў мадэрнізацыю і іх развіццё", — сказаў Кузняцоў.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2011
 
Дата публикации:21.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3314
 
Ключевые слова:
Инвестиции Приватизация Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме