https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені - чэрвені 2011 года ўзрос больш чым на 18%


Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў студзені—чэрвені 2011 года склаў 40,8 трлн. рублёў, або на 18,4% больш за аналагічны леташні паказчык, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Гандлёвымі арганізацыямі прададзена харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў на 17 трлн. 519,2 млрд. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 17,1% больш, чым у студзені—чэрвені 2010 года. Нехарчовых тавараў рэалізавана на 13 трлн. 641,3 млрд. рублёў. Продаж нехарчовых тавараў гандлёвымі арганізацыямі ў студзені—чэрвені 2011 года ў параўнанні са студзенем—чэрвенем 2010 года ўзрос на 31,3%.

Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці гандлёвымі арганізацыямі ў рознічным тавараабароце гандлю ў студзені—чэрвені 2011 года склала 75,3%, у тым ліку харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў — 84,8%, нехарчовых тавараў — 62,7%.

Рознічны тавараабарот арганізацый спажывецкай кааперацыі склаў 3 трлн. 686,5 млрд. рублёў (+14,8%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 ліпеня 2011
 
Дата публикации:16.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2390
 
Ключевые слова:
Розничная торговля Экономика Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме