https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мясніковіч: Аб`ектыўныя цяжкасці з набыццём валюты пакуль захоўваюцца


Аб`ектыўныя цяжкасці з набыццём валюты пакуль захоўваюцца, заявіў прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 14 ліпеня падчас даклада Аляксандру Лукашэнку, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Разам з тым, на яго думку, дзякуючы прынятым мерам па стрымліванні імпарту акрэслілася ўстойлівая тэндэнцыя да паляпшэння сальда знешняга гандлю і павелічэння прытоку валютнай выручкі ў краіну.

Мясніковіч паведаміў таксама пра вынікі афіцыйнага візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Азербайджан 7—8 ліпеня і працоўнага візіту ўрадавай дэлегацыі ў Маскву 12 ліпеня для ўдзелу ў канферэнцыі "Ад Мытнага саюза да Адзінай эканамічнай прасторы: інтарэсы бізнесу".

Прэм`ер-міністр праінфармаваў Лукашэнку аб асноўных выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым паўгоддзі. Выканана 10 з 15 найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Адзначаны "высокія тэмпы росту ВУП" (111% пры прагнозе на 2011 год 109—110%), вытворчасці прадукцыі прамысловасці (111,5% пры прагнозе 109—109,5%), інвестыцый у асноўны капітал (127,6% пры прагнозе 116—117%), рознічнага тавараабароту і інш.

Пры гэтым на фоне росту аб`ёмаў прамысловай вытворчасці запасы гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб`ёму "знаходзяцца ў запланаваным памеры".

Забяспечваецца выкананне такіх паказчыкаў, як рэнтабельнасць продажу ў прамысловасці (9,1% пры прагнозе на 2011 год 8—9%) і сельскай гаспадарцы (7,2% пры прагнозе на 2011 год 6—8%), прадукцыйнасць працы (112,3% пры прагнозе на 2011 год 109,3—109,4%).

БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2011
 
Дата публикации:14.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2721
 
Ключевые слова:
Экономика Кризис в Беларуси Валюта Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме