https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярод асуджаных за ўдзел у акцыі 3 ліпеня апынуўся грамадзянін Украіны


Сярод асуджаных за ўдзел у акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" 3 ліпеня апынуўся грамадзянін Украіны Раман Міраненка. На днях Міраненку наведаў консул Украіны ў Беларусі Мікалай Канцар.
Пра акалічнасці гэтай сустрэчы спадар консул паведаміў у інтэрв`ю карэспандэнту БелаПАН.

Міраненка запэўніў дыпламата, што не браў удзел у акцыі, вяртаўся дадому, але па дарозе быў затрыманы праваахоўнымі органамі. Пазней суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў яго да пазбаўлення волі на 10 сутак.

Паводле слоў Мікалая Канцара, "пасольства звярталася ў МЗС Беларусі з просьбай вызваліць з-пад варты гэтага грамадзяніна, але пакуль адказу няма". Няма адказу і на запыт, які быў адпраўлены "ў суд таго раёна, які асудзіў Міраненку", сказаў консул.

Асуджаны грамадзянін Украіны не выказаў ніякіх скаргаў на ўмовы ўтрымання. Адзінае, "прасіў дапамагчы наконт харчавання, паколькі ён вегетарыянец", паведаміў дыпламат. Адміністрацыя ўстановы абяцала ўзяць пад увагу гэтую просьбу.

Тэрмін пакарання Рамана Міраненкі заканчваецца 13 ліпеня.

БелаПАН
11 лліпеня 2011
 
Дата публикации:11.07.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3129
 
Ключевые слова:
Цветные революции Беспорядки в Минске Беларусь-Украина Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме