https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня асуджаны 193 чалавекі


У праваабаронцаў дагэтуль няма дакладнай інфармацыі аб колькасці затрыманых і асуджаных за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня.
Згодна са звесткамі на 15.00 8 ліпеня, усяго асуджаны 193 чалавекі, з іх 92 — у Мінску. Паводле слоў праваабаронцаў, інфармацыю даводзіцца збіраць па крупінках, "усё закрыта".

Вечарам 6 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Беларусі было затрымана, паводле інфармацыі праваабаронцаў, прыкладна 400 чалавек, у тым ліку ў Мінску — прыблізна 190 чалавек.

Усяго за час правядзення з 8 чэрвеня акцый маўклівага пратэсту, арганізаваных інтэрнэт-супольнасцю "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", у Беларусі было затрымана прыкладна 1.730 чалавек, у тым ліку журналісты.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня 2011
 
Дата публикации:08.07.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2534
 
Ключевые слова:
беспорядки в Минске Несанкционированные митинги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме