https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Перш чым нас павучаць нейкай дэмакратыі, заплаціце за ахвяры, якія панёс беларускі народ у імя вызвалення планеты ад карычневай чумы


"Беларусь, якая ўнесла велізарны ўклад у вызваленне Еўропы ад нацысцкага рабства, сёння стала аб`ектам знешняга палітычнага і эканамічнага націску", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня ў Мінску на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці. Фрагменты выступлення былі паказаны на беларускіх тэлеканалах.
"Калі ў мяне пытаюць ці гавораць пра гэта, я заўсёды ўспамінаю вашы тыя ліхія 40-я мінулага стагоддзя і патрабую ад любых палітыкаў, якія жывуць за межамі нашай краіны, вядомых краін, з якімі мы былі па розныя бакі барыкад у тыя 40-я ліхія — я патрабую ад іх аднаго: павагі да таго, што зрабілі беларусы, паклаўшы траціну свайго насельніцтва на алтар перамогі ў барацьбе супраць нацызму", — заявіў Лукашэнка.

"І я заўсёды ім кажу, — прадоўжыў ён, — перш чым нас павучаць нейкай дэмакратыі, вы, калі ласка, заплаціце нам за тыя ахвяры, якія панёс беларускі народ у імя вызвалення планеты ад карычневай чумы".

"Але сітуацыя не трагічная сёння. Нас не бамбяць, як іншыя краіны, але нас бамбяць іншымі метадамі: санкцыямі і пагрозамі. Асаблівай дапамогі з боку чакаць нам не прыходзіцца. Надзея толькі на саміх сябе. Калі выстаім, Беларусь будзе развівацца і квітнець. Не выстаім — апынемся на палітычных задворках, і з намі ніхто не стане лічыцца", — сказаў беларускі кіраўнік.

"Як і ў ваенны перыяд, ад нас патрабуецца характар, воля і рашучасць, — заявіў ён. — За сваю незалежнасць нам яшчэ прыйдзецца пазмагацца. Танна, як я ўжо сказаў, яна нікому не даставалася. Паглядзіце, што адбывалася на прасторы разваленага Савецкага Саюза. Новыя дзяржавы нараджаліся з крыві, слёз і грамадзянскіх войнаў. Дзякуй богу, што мы змаглі пабудаваць па-сапраўднаму незалежную Беларусь без вайны".

"Але і сёння нас атакуюць і выпрабоўваюць на трываласць. Для адных мы ненавісныя тым, што не маршыруем у агульным страі і не скачам пад брусельскую дудку. Для іншых мы нязручны прыклад, які вочы коле. У нас не разрабаваная краіна, няма прорвы паміж абуральнай раскошай адных і абуральнай беднатой другіх", — лічыць Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сяго-таго прыводзіць у шаленства тое, што "ў нас не прадаюцца і не купляюцца дзяржаўныя пасады, мільярды народных грошай не ідуць у афшоры".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 ліпеня 2011
 
Дата публикации:02.07.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3636
 
Ключевые слова:
День Независимости Брюссель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме