"Важна, каб была каардынацыя высілкаў на парламенцкіх выбарах, калі будзе прынята рашэнне аб удзеле. Але, зноў жа, не стаіць пытанне так, што павінен быць спіс "адзін кандыдат — адна акруга", — заўважыў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Ён таксама адзначыў адсутнасць адказнасці для тых, хто паручыўся за экс-кандыдата у прэзідэнты Беларусі Аляксея Міхалевіча, які парушыў падпіску аб нявыездзе і паехаў з краіны.
"Дакладна сцвярджаюць, што не можа быць такой адказнасці, таму што мера стрымання Алесю Міхалевічу была падпіска аб нявыездзе, а не вызваленне пад паручальніцтва канкрэтных асобаў. Таму была прыменена зусім іншая форма, і просьба таксама да тых людзей, якія ў рэгіёнах падпісвалі, давесці, што ніякіх праблемаў і небяспекаў патэнцыйна не узнікае для іх асабіста", — сказаў Янукевіч.
БелаПАН