Гэта першае спецыялізаванае мерапрыемства ў Беларусі, якое збірае пад адным дахам вялікую колькасць пародзістых коней, а таксама вядучых конегадоўцаў, прадстаўнікоў конных клубаў, аматараў і прафесіяналаў коннага спорту, арганізацыі сферы паслуг і тавараў для коней.
Падчас мерапрыемства праходзіць захапляльны паказ парод коней (гледачам прадставілі самага вялікага каня ў Еўропе вышынёй у карку 197 см, парода шайр), шоу арабскіх скакуноў, выездка, тэатралізаванае выступленне конна-гістарычнага клуба (сярэднявечча, напалеоніка, вестэрн), вальтыжыроўка (акрабатычныя элементы на конях), праходжанне трэйл-трасы і многае іншае.
БелаПАН
5 сакавіка 2011