https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава работ юных беларусаў праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі


Пра гэта паведамляе ўстанова.
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава дзіцячых і юнацкіх работ «Вобраз Радзімы каханай» па выніках рэспубліканскага конкурсу дзіцячых і юнацкіх работ, арганізаванага Міністэрствам культуры. 

Выстава прымеркавана да святкавання Дня народнага адзінства і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адлюстроўвае тэму патрыятызму ў творчасці юных мастакоў, дэманструе работы пераможцаў і асобных удзельнікаў конкурсу.

У конкурсе прымалі ўдзел мастакі розных узростаў з усіх куткоў краіны, навучэнцы дзіцячых мастацкіх школ і каледжаў мастацтваў з Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

У працах юных майстроў вобраз Беларусі знайшоў увасабленне ў разнастайных жанрах і тэхніках, усе творы напоўнены любоўю і захапленнем.

Выстава будзе экспанавацца па 29 верасня ў галоўным корпусе музея.

Звязда, 16 верасня 2024
 
Дата публикации:16.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:113
 
Ключевые слова:
Дзень народнага адзінства Выставка Искусство Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме