https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 25 кастрычніка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 67 дзён.
Якія падзеі адбыліся 25 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 25 кастрычніка

У 1854 годзе падчас Крымскай вайны адбылася Балаклаўская бітва.
У 2010 годзе ў Пінску адбыўся выбух і пажар на заводзе "Пінскдрэў-ДСП", які стаў буйнейшай прамысловай аварыяй Беларусі.

Хто нарадзіўся 25 кастрычніка

1858 год: Эдвард Пякарскі, беларускі этнограф, географ, фалькларыст.
1868 год: Карл Грыгаровіч, беларускі скрыпач і педагог.
1884 год: Сяргей Дубінскі, беларускі археолаг і гісторык.
1932 год: Уладзімір Анісковіч, беларускі літаратурны крытык, перакладчык.
1933 год: Нінэль Шчасная, беларускі жывапісец і графік.
1936 год: Віктар Тураў, беларускі кінарэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Іаган Штраус, французскі кампазітар Жорж Бізэ, а таксама іспанскі і французскі мастак Пабла Пікаса.

25 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых пакутнікаў Прова, Тараха і Андроніка. Народныя павер`і звязваюць святога Прова з зоркамі: у гэты дзень па іх можна было прадказаць надвор`е.

Калі зорак шмат – будзе добры ўраджай, калі яны яркія – хутка прыйдуць маразы, а калі цьмяныя – будзе холадна. Зорка, якая ўпала, прадракала ветранае надвор`е.

Sputnik, 25 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:25.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:125
 
Ключевые слова:
Октябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме