https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хойнікі далучыліся да праекта «Лічбавая зорка»


Хойнікі напярэдадні свайго 510-га дня нараджэння падключыліся да праекта «Лічбавая зорка». У спіс аблічбаваных мемарыялаў увайшлі памятныя мясціны Хойнікаў — брацкая магіла і танк на плошчы Танкістаў.
Каб даведацца ўсю інфармацыю аб гістарычным помніку, дастаткова навесці камеру смартфона на QR-код, які размешчаны на таблічках каля памятных месцаў.

У Год гістарычны памяці ў рамках патрыятычнага праекта беларускіх студэнцкіх атрадаў «Іх імёнамі названы студэнцкія атрады» БРСМ выступіў нацыянальным аператарам далейшай рэалізацыі ініцыятывы Моладзевай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі «Лічбавая зорка».

Пры падтрымцы Беларускага тэлеграфнага агенцтва БРСМ да 22 чэрвеня завяршыў рэдызайн сайта праекта «Лічбавая зорка».

Інтэрактыўны патрыятычны праект «Лічбавая зорка» накіраваны на фарміраванне духоўна-маральных, грамадзянскіх якасцяў асобы, развіццё цікавасці і павагі да помнікаў баявой славы, якія ўвекавечылі трагічныя і гераічныя падзеі мінулага. Кожнаму знакаваму месцу прысвойваецца QR-код, праз які ажыццяўляецца пераход на старонку сайта праекта з інфармацыяй аб падзеях, якія тут разгортваліся.

Сяргей Расолька
Звязда, 29 жніўня 2022
 
Дата публикации:29.08.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:822
 
Ключевые слова:
Памятники Акция Год исторической памяти Хойнікі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме