https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дыпломамі Выдавецкага дома «Звязда» адзначаны вучоныя-літаратуразнаўцы Казахстана


Больш за 10 гадоў працуюць сумесныя кніжныя праекты, спецыяльныя «казахстанскія» выпускі часопісаў, шматлікія публікацыі на старонках газет «Звязда», «Літаратура і мастацтва».
У апошнія дзесяць гадоў склалася надзвычай актыўнае партнёрства Інстытута літаратуры і мастацтва імя М.А.Ауэзава Камітэта навукі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан з беларускімі пісьменнікамі, літаратуразнаўцамі, з беларускімі мас-медыя, у прыватнасці, з Выдавецкім домам «Звязда», выданнямі, якія выходзілі на яго «пляцоўцы» ці выходзяць зараз. Як сведчанне — і сумесныя кніжныя праекты, спецыяльныя «казахстанскія» выпускі часопісаў, шматлікія публікацыі на старонках газет «Звязда», «Літаратура і мастацтва», у дадатку да «Звязды» «Союз Евразия»

Падсумоўваючы гэтую працу на пэўным адрэзку творчых стасункаў, Выдавецкі дом «Звязда» адзначыў сваімі Дыпломамі генеральнага дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва імя М.А.Аўзэава КН МАН Рэспублікі Казахстан, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан, заслужанага дзеяча Казахстана, доктара філалагічных навук Кенжэхана Слямжанулы Матыжанава, а таксама дэкана філалагічнага факультэта Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі, члена-карэспандэнта НАН Рэспублікі Казахстан, доктара філалагічных навук, прафесара Баян Умірбекаўну Джалдасбекаву. 

Сяргей Шычко
Звязда, 14 сакавіка 2022
 
Дата публикации:14.03.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:144
 
Ключевые слова:
Литературное сотрудничество Казахстан Дипломы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме