Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй шматвяковай мары. Аб’яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі стала сапраўды трыумфам гістарычнай справядлівасці.
Невычэрпная любоў да Радзімы, працавітасць і адзінства дапамаглі нашым продкам прайсці ўсе выпрабаванні і абараніць права свабодна жыць на роднай зямлі.
Выбраўшы ў XXІ стагоддзі самастойны шлях, мы захоўваем нязменныя арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцяў міру і сяброўства народаў. Аберагаючы дасягнутае папярэднікамі, натхняючыся іх подзвігамі, упэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа.
Дарагія таварышы, у гэты паказальны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.