https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў наяўнасць больш як тысячагадовай гісторыі народаўладдзя на беларускіх землях


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнказаявіў 8 лістапада, выступаючы ў Полацку на абласным фестывалі "Дажынкi-2024".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта ў Полацку 1200 гадоў таму пачаўся вельмі цяжкі шлях беларускага народа да ўласнай дзяржаўнасці.

"Ужо ў ХII стагоддзі Полацк быў развітым мегаполісам Усходняй Еўропы. Дарэчы, сёння Захад паблажліва спрабуе вучыць нас народаўладдзю. Асабліва амерыканцы, якім усяго толькі каля 250 гадоў як краіне, дзяржаве, - заўважыў Прэзідэнт. - За намі стаіць мудрасць стагоддзяў, глыбокія традыцыі дзяржаўнага кіравання, замацаваныя ў старажытных крыніцах права. Там вытокі нашай сённяшняй народнай дэмакратыі".

"Менавіта з досведу продкаў мы зыходзім, калі крок за крокам, эвалюцыйна развіваем, удасканальваем і ўмацоўваем беларускую дзяржаву", - падкрэсліў беларускі лідар.

8 лістапада 2024, Полацк
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.11.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:127
 
Ключевые слова:
Полацк Государственность Народовластие Дажынкі Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме