https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тры беларускія мультфільмы ўдастоены ўзнагарод міжнароднага фестывалю "Хрустальныя ключы"


Анімацыйныя фільмы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" удастоены ўзнагарод на міжнародным фестывалі казачнага жанра ў дзіцячым і сямейным кіно "Хрустальныя ключы", паведамілі ў прэс-службе кінастудыі.
Мерапрыемства прайшло 10-18 лістапада ў горадзе Белакурыха ў Алтайскім краі Расіі. У намінацыі "Анімацыя. Кароткі метр" прыз і дыплом першай ступені атрымаў мультфільм "Лепшае месца на свеце" Ірыны Тарасавай, другое месца заваявала работа Ігара Волчака "Як мядзведзь сябра шукаў". Спецыяльны дыплом "За рамантычнасць" дастаўся анімацыйнаму фільму "Прыгажун і Пачвара" рэжысёра Наталлі Дарвінай-Хаткевіч.

У праграме таксама былі прадстаўлены мультфільмы такіх вядомых студый, як "Саюзмультфільм", "Кінафэст", Wizart Animation, Аnimaccord.

19 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Анимация Мультипликация Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме