https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адзіны знак "Дрэва жыцця" ўстановяць ва ўсіх абласцях Беларусі ў памяць аб ахвярах генацыду


Адзіны памятны знак "Дрэва жыцця" ўстановяць ва ўсіх абласцях Беларусі ў памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Аб праводзімай рабоце расказалі ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры па выніках пасяджэння створанай па ініцыятыве пракуратуры распараджэннем прэм`ер-міністра міжведамаснай камісіі па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасяджэнне прайшло з удзелам прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры, міністэрстваў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў ад кожнага рэгіёна. Адна з задач камісіі - арганізаваць работу па ўстаноўцы ў краіне спецыяльнага памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа, - "Дрэва жыцця".

Як растлумачылі ў наглядным ведамстве, узвядзенне манументаў прадугледжана ва ўказе нумар 316 ад 5 кастрычніка 2023 года, што рэгулюе падрыхтоўку і правядзенне святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Першым рэгіёнам, у якім пачалася практычная рэалізацыя праектных рашэнняў, стала Гомельская вобласць - у Гомелі пачалі ўжо выраб адпаведнага манумента. Прадстаўнікі іншых рэгіёнаў паведамілі аб выніках работы па падборы ўчасткаў, дзе будуць размешчаны спецыяльныя памятныя знакі, і крыніцах фінансавання гэтай дзейнасці.

Абмяркоўваліся вынікі рэалізацыі і іншых прапаноў Генпракуратуры па добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Асобным блокам на пасяджэнні разглядалася арганізацыя работы па ўстаноўцы мемарыяльных пліт з вядомымі імёнамі загінулых на пахаваннях мірных грамадзян перыяду 1941-1945 гадоў. У прыватнасці, у ходзе рэспубліканскага суботніка з удзелам кіраўніцтва выканаўчай улады Гродзенскай вобласці прайшло азеляненне, а таксама падрыхтаваны фундамент для мемарыяльных пліт з 1617 імёнамі забітых на гісторыка-мемарыяльным месцы пахавання ў мікрараёне Фолюш у Гродне, дзе раней размяшчаўся лагер для ваеннапалонных "Шталаг-324".

У развіццё тэмы прадстаўнікі Міністэрства абароны расказалі аб функцыянаванні створанай на аснове прапаноў Генеральнай пракуратуры сістэмы архіўна-даследчых работ па ўстанаўленні персанальных даных невядомых загінулых. Толькі па адным пахаванні ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці пасля работы ў архівах устаноўлены і ўнесены ў пашпарт пахавання раней невядомыя звесткі аб 1604 загінулых.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі асноўныя напрамкі палявых пошукавых работ на 2024 год.

У наглядным ведамстве падкрэслілі, што дзейнасць кампетэнтных органаў і службаў па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду і абаронцаў Айчыны прадоўжыцца.

29 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Памятный знак Великая Отечественная война Историческая память Геноцид белорусского народа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме