https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі памеры дзярждапамог сем`ям з дзецьмі павялічваюцца з 1 лістапада


Памеры дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), павялічваюцца з 1 лістапада на 1,1 працэнта, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (аднаразовая) пры нараджэнні першага дзіцяці складае 10 БПМ, або Br4378, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ, або Br6129,2.

Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая), - 100 працэнтаў БПМ, або Br437,8.

Дапамога сем`ям на дзяцей ва ўзросце ад трох да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесяц) - 50 працэнтаў БПМ, або Br218,9.

Павышаецца таксама штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем`яў. Так, на дзяцей старэйшых за тры гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем`ях (акрамя дзіцяці-інваліда), будуць плаціць Br218,9 (50 працэнтаў БПМ), на дзіця-інваліда, якое старэйшае за тры гады, - Br306,46 (70 працэнтаў БПМ).

Вырасце і штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. З I і II ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту трох гадоў належыць  100 працэнтаў БПМ, або Br437,8. З III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту трох гадоў - 120 працэнтаў БПМ, або Br525,36.

Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (штомесяц), інфіцыяваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складае 70 працэнтаў БПМ, або Br306,46.

Дапамогі, якія вылічваюцца з БПМ, выплачваюцца на больш як 167 тыс. дзяцей.

29 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:294
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Господдержка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме