https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (г.Мінск) запрашае на паказ спектакля з відэа-фонду РТБД!


27 красавіка адбудзецца анлайн-паказ спектакля "Беларусь. Дыдактыка" (запiс 2017 года).
Анлайн-праект "РТБДом" – гэта цудоўная магчымасць, не залежна ад краіны свету, убачыць не толькі шэраг знакавых пастановак нашага тэатра мінулых гадоў, але і тыя, што зараз ідуць на сцэне.

Больш падрабязная інфармацыя пра спектаклі:

27.04 а 19:00 (GMT+3)

Спектакль "Беларусь. Дыдактыка" (запiс 2017 года).
Дарога да сябе, 12+
Рэжысёр – Аляксандр Марчанка

Аб сваім месцы ў свеце, аб адносінах з людзьмі, з рэчаіснасцю, роднай прыродай, сваім народам, праз беларускі фальклор і ўрыўкі з беларускай класічнай літаратуры разважае народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, а дапамагае ёй у гэтым музыка Дзмітрый Лук’янчык.

Дзеючыя асобы – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель і музыка Дзмітрый Лук`янчык
____________________________

29.04 а 19.00 (GMT+3)

Спектакль "Пелікан" (запiс 2016 года)
Ода злачыннай жарсці, 18+
Рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў

«Пелікан» – адна з пазнейшых камерных п’ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга.

Галоўная гераіня Эліза – маці сямейства – пэўны час атаясамлівае сябе з пеліканам, прыгожай і загадкавай птушкай, якая, згодна з легендай, у бязвыхадных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай крывёю…

Толькі з пасмяротнага ліста бацькі дзеці даведваюцца пра жахлівы падман маці. Як жыць дзецям з гэтай праўдаю, і як гэта навіна паўплывае на лёс усяго сямейства?
_____________________________

01.05 а 19:00 (GMT+3)

Спектакль "Фінт-круазэ" (запiс 2014 года). 
Дзве сучасныя камедыі, 18+ 
Рэжысёр – Дзве сучасныя камедыі

Спектакль «Фінт-Круазэ» складаецца з дзвюх сучасных беларускіх камедый «Перапіс насельніцтва» (Д.Багаслаўскі) і «Сватаўство» (В.Красоўскі, Д.Багаслаўскі).

Гэта дзве гісторыі пра звычайных людзей. Простыя, жыццёвыя, смешныя і кранальныя. Іх героі жывуць побач з намі. У кожнага з нас знойдуцца такія «персанажы» сярод сваякоў, суседзяў і знаёмых.

Камедыі не перасякаюцца па сюжэтнай лініі, але іх аб’ядноўвае акцёрскі састаў. Адзін артыст на працягу вечара выконвае дзве зусім не падобныя адна на адну ролі, часам змяняючыся да непазнавальнасці.

Але галоўнае, «Фінт-Круазэ» – гэта спектакль пра Каханне, непрадказальнае, раптоўнае, шчырае. Каханне, якое можа знянацку напаткаць кожнага з нас і натхніць зрабіць Учынак, каб нешта змяніць у сваім жыцці.
_____________________________

Усе відэа будуць даступныя 24 гадзіны з адзначанага часу. Спасылка на канал – https://www.youtube.com/channel/UCH-9EU93lhrb1xoiUlOjI5Q

З павагай,
+375 17 2860327
 
Дата публикации:27.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:318
 
Ключевые слова:
Театр Онлайн-трансляция РТБД
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме