https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдняя зарплата ў бюджэтным сектары ў 2020 годзе павінна перасягнуць Br920


Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч у Савеце Рэспублікі, дзе сёння разгледзяць законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год".
"Мы разлічваем, што сярэднямесячнае павелічэнне заработнай платы складзе каля Br80 у разліку на аднаго бюджэтніка ў параўнанні з сярэдняй заработнай платай бягучага года. У цэлым жа сярэдняя зарплата бюджэтніка ў наступным годзе перасягне Br920", - сказаў Максім Ермаловіч.

Паводле слоў міністра, апераджальнымі тэмпамі плануецца павышаць зарплату ў ахове здароўя, ёсць планы па павышэнні зарплат у сферы адукацыі, неабходна падцягваць і нізкааплатныя катэгорыі насельніцтва, якія атрымліваюць параўнальна нізкую зарплату.

"У бюджэтнай сферы мы павышаем заработную плату апераджальнымі тэмпамІ, таму што папярэднія гады рост зарплат бюджэтнікаў адставаў ад тэмпаў росту заработнай платы ў цэлым у эканоміцы. Гэта адставанне неабходна наганяць, тым больш, неабходна вырашаць задачу па забеспячэнні суадносін зарплаты ў бюджэтным сектары і сярэдняй заработнай платы ў краіне не ніжэй за 80 працэнтаў", - растлумачыў Максім Ермаловіч.

3 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.12.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
Бюджет Зарплата Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме