https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 18 кастрычніка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 74 дні.
У гэты дзень у 1523 годзе нарадзілася Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 кастрычніка

У 1905 годзе адбыўся курлоўскі расстрэл у Мінску.
У 1920 годзе спыніліся ваенныя дзеянні ў ходзе савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў.

Хто нарадзіўся 18 кастрычніка

1523 год: Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575-1596.
1680 год: Ян Фрыдэрык Сапега, вялікі канцлер літоўскі.
1891 год: Лукаш Голад, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы.
1893 год: Уладзімір Уладамірскі, беларускі акцёр.
1906 год: Алесь Салагуб, беларускі паэт.
1947 год: Юрый Хашчавацкі, беларускі кінарэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Чжу Сі і пісьменнік-фантаст Кір Булычоў.

18 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутніцу Харытыну Амісійскую і святую Харытыну Літоўскую, якая лічыцца заступніцай Літвы.

У народзе пра гэты дзень казалі: "Гарыць лучына, тчэ Харытына", "На Харытыну першыя халсціны". Дзяўчыны збіраліся на вячоркі і прымаліся за працу: пралі, ткалі і шылі. Каб працаваць было весялей, спявалі. З воўны не толькі ткалі, але і валялі валёнкі.

Калі 18 катрычніка выпадаў снег, а на дрэвах яшчэ трымалася лісце, лічылася, што ён хутка растае. Безветраны дзень прадвяшчаў хуткае пахаладанне.  

Sputnik, 18 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:18.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:226
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Октябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме