https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінскай вобласці затрымалі буйнога наркадылера, канфіскавана каля 8 кг наркотыкаў


Беларускія і расійскія аператыўнікі па супрацьдзеянні наркагандлю спынілі буйны канал пастаўкі наркатычных рэчываў у нашу краіну з Расіі, паведаміла ў Тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Таксама выяўлена сетка іх распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі і расійскага горада Смаленска. У суме канфіскавана 8 кг наркотыкаў (метамфетамін, метылэфедрона, гераін, гашыш, марыхуана), што прызначаліся для рэалізацыі на тэрыторыі дзвюх дзяржаў.

Аперацыю па затрыманні наркадылера аператыўнікі Мінскай вобласці праводзілі ў Мінску на вуліцы Нёманскай - менавіта там рэалізатар захоўваў забароненае нарказеллле. Непасрэдна ў момант затрымання ў мужчыны выявілі і канфіскавалі каля 250 грамаў ўжо пафасаванага дурману, які прызначаўся для рэалізацыі ў Мінскім раёне. А другую частку наркотыкаў у колькасці амаль 8 кг выявілі і канфіскавалі на тэрыторыі Смаленска супрацоўнікі ГУНиПТЛ МУС Беларусі і мясцовай паліцыі.

36-гадовы затрыманы расіянін раней быў неаднаразова судзімы за рабаванне, махлярства, крадзеж і хуліганства. Па словах начальніка УНіСГЛ УУС Мінскага аблвыканкама Алега Сільвестровіча, ён пры дапамозе мэсэнджараўв спісваўся з пастаўшчыком наркотыку і, атрымліваючы каардынаты схованак, забіраў тавар на тэрыторыі Смаленска. Там жа ён паспяваў майстраваць схованкі для спажыўцоў. Пры гэтым асабісты кантакт з пастаўшчыкамі і патэнцыяльнымі пакупнікамі адсутнічаў. Такім жа спосабам мужчына наладзіў збыт наркотыку больш дробным рэалізатарам і на тэрыторыі Беларусі.

Зараз у дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску праводзіцца расследаванне.

Звязда, 7 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:07.10.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:189
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме