https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 25 верасня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 97 дзён.
У гэты дзень у 1765 годзе нарадзіўся знакаміты польскі кампазітар беларускага паходжання Міхал Клеафас Агінскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце даней:

Гістарычныя падзеі 25 верасня

У 1920 годзе быў заснаваны Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж.
У 1971 годзе ў Брэсце пачаў працу мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць—герой".
У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Харватыяй.

Хто нарадзіўся 25 верасня

1765 год: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар.
1875 год: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.
1902 год: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.
1913 год: Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік, празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уільям Фолкнер, савецкі кампазітар і грамадскі дзеяч Дзмітрый Шастаковіч і амерыканскі акцёр Майкл Дуглас.

25 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялікапакутніка Артамона, які быў забіты натоўпам язычнікаў, чыё капішча была разбурана па яго загадзе.

У народзе лічылася, што ў гэты дзень змеі сыходзяць з палёў у лясы, дзе хаваюцца да самай вясны. Таму баяліся ісці ў лес, каб не патурбаваць змей, таму што забіць змяю ў гэты дзень – наклікаць бяду.

Гаспадыні працягвалі нарыхтоўваць ягады рабіны – сушылі іх або варылі варэнне з мёдам.

Калі 25 верасня ідзе дождж, гэта сведчыць, што зіма будзе доўгая, а калі сонца – добрае надвор`е затрымаецца яшчэ на некалькі дзён.

Sputnik, 25 верасня 2019
 
Дата публикации:25.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:180
 
Ключевые слова:
Календарь Сентябрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме