https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску стартавала свята непаслушэнства і разбурэння рамак — фестываль «ПЕРФОРМЕНСК»


6 верасня ў Мінску стартавала свята непаслушэнства і разбурэння рамак — міжнародны фестываль «ПЕРФОРМЕНСК», зладжаны групай мастакоў з Беларусі, Чэхіі, Расіі і Славакіі.
Мэта ўжо другога сезона праекта — прадставіць беларускай публіцы работы маладых незалежных творцаў, якія працуюць у жанры жывога мастацтва (эксперыментальнага тэатра, перформанса, саўнд-арту), а ім самім — даць магчымасць абмяняцца ідэямі, натхніцца і стварыць прастору для далейшага супрацоўніцтва.

Фестываль разгарнуўся на некалькіх мінскіх пляцоўках: ва ўнутраных і знешніх прасторах музея-майстэрні Заіра Азгура і культурнага хаба ОК-16, дзе паралельна рэалізуюцца эксперыментальныя пастаноўкі і інсталяцыі. Асноўную праграму дапаўняюць мультымедыйныя спектаклі і перформансы малога фармату, выступленні гукавых мастакоў і музыкаў, а таксама адукацыйны блок.

Фармат «ПЕРФОРМЕНСКУ» — у адсутнасці фармату. Напрыклад, інтэрактыўная гульня ад Вялікага Цырка Няўдач дапускае ў пакой гледачоў толькі па адным, і кожнаму трэба прачытаць запіску са сваёй місіяй і самастойна разгадаць сакрэты тайнай суполкі. Лялечны аб`ектны монаспектакль «36 драматычных сітуацый» Ганны Раманавай, паказаны ў першы дзень фестывалю, камерны, ідзе ўсяго паўгадзіны і разлічаны максімум на 12 гледачоў.

Затое праект «Фігуры», які сёння прадставіць у музеі-майстэрні Заіра Азгура хельсінкскае аб`яднанне кампазітараў і перформераў, уключае мноства дзеючых асоб і будзе доўжыцца ажно шэсць гадзін!

Лекцыі, аўдыявізуальныя інсталяцыі, тэатралізаваная дзея пра апошні дзень на зямлі, нечаканыя лялечныя пастаноўкі і іншае мастацкае хуліганства, якое адбываецца перад гледачом проста тут і цяпер, завершацца вялікім і шумным канцэртам.

Словам, калі душа просіць не класічнага сямейна-выхаднога праменаду на відовішчнае мерапрыемства, а чагосьці такога, каб разгарнуцца і згарнуцца назад, — вам менавіта сюды.

Аўтар: Вікторыя Захарава
Звязда, 7 верасня 2019
 
Дата публикации:07.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:158
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Мінск Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме