https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сталічным кінатэатры прадставілі тэхналогіі для гледачоў з парушэннямі слыху і зроку


У кінатэатры "Беларусь" упершыню ў краіне ўстанавілі абсталяванне, якое дазваляе людзям са слабым зрокам і слыхам паўнавартасна глядзець фільмы. Новыя тэхналогіі прэзентавалі 29 жніўня.
Арганізатары праекта выкарыстоўвалі дзве спецыяльныя сістэмы - Dolby Fidelio і Dolby CaptiView, каб прагляд фільмаў стаў даступным і для гледачоў з асаблівасцямі. Першая - гэта бесправадная аўдыёсістэма для слабавідушчых людзей (яна таксама падыдзе менчукам з парушэннем слыху) з функцыяй тыфлакаментавання. Гучнасць гукавога суправаджэння можна наладзіць самастойна.

Другая - персанальна ўбудавальная ў кінатэатр сістэма схаваных субтытраў для гледачоў, якія дрэнна чуюць. Яна ўяўляе сабой OLED-дысплей на гнуткім штатыве, які ўстаўляецца ў падшклянак на падлакотніку крэсла. Пакуль у кінатэатры пяць такіх прылад.

Паглядзець кіно жыхары сталіцы з асаблівасцямі змогуць у трэцяй зале кінатэатра, разлічанай на 169 чалавек. Сістэма працуе ў вялікім радыусе, таму гледачы могуць займаць любое месца.

Забраніраваць абсталяванне можна загадзя, патэлефанаваўшы ў
кінатэатр, ці ж ўзяць яго на месцы, звярнуўшыся да адміністратара.

Наведвальнік атрымае невялікі прыёмнік і разам з ім можа займаць месца ў зале і ўключаць прыладу. На працягу ўсяго фільма глядач будзе чуць у адной слухаўцы фонавыя гукі - напрыклад, шум мора або стук дзвярэй, а ў іншым - тыфлакаментаванне - апісанне прадметаў, прасторы або дзеянняў герояў. Гучнасць можна рэгуляваць самастойна. Са слабым слыхам чалавек сочыць за кінапрацэсам з дапамогай тытраў на дысплеі. Дзякуючы адмысловым святлодыёдам, свячэнне экрана не перашкаджае іншым гледачам.

Звязда, 30 жніўня 2019
 
Дата публикации:30.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:271
 
Ключевые слова:
Мінск Кинотеатр Технологии Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме