https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з пачатку года аформлена каля 8,2 млн рэцэптаў у электронным выглядзе


Аб гэтым паведаміў загадчык сектара праграмна-інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Віктар Сідарэнка.
Тэхналогія абарачэння электронных рэцэптаў укаранёна ў 566 установах аховы здароўя. Электронны рэцэпт афармляюць ва ўсіх паліклініках Мінска, абласных і раённых цэнтрах.

Тэхналогія ўкаранёна таксама на рэспубліканскім узроўні, у ведамасных арганізацыях аховы здароўя.

Прымаюць электронныя рэцэпты ва ўсіх аптэках сеткі "Фармацыя", у буйных аптэчных сетках прыватнай формы ўласнасці. Міністэрства аховы здароўя праводзіць работу па ўключэнні ў гэты працэс усіх аптэчных сетак і медыцынскіх цэнтраў прыватнай формы ўласнасці.

Адпушчана 26 адсоткаў выпісаных электронных рэцэптаў. Гэты паказчык абумоўлены тым, што электронны рэцэпт дубліраваўся на папяровым носьбіце, і людзі па прывычцы звярталіся ў аптэку з апошнім.

22 жніўня ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя, якая ўстанаўлівае новы парадак афармлення рэцэпта ўрача.

Заканадаўча замацаваны статус электроннага рэцэпта. Удакладняюцца парадак афармлення лекавых сродкаў у форме электроннага дакумента, дэталі выпісвання прэпаратаў, у тым ліку наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, у выглядзе электроннага рэцэпта.

Цяпер пры афармленні электроннага рэцэпта дубліраванне яго на папяровым носьбіце не патрабуецца, акрамя выпадкаў, калі выпісваюцца наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы. Увядзенне гэтых норм створыць перадумовы для ўкаранення новай паслугі - дыстанцыйнага афармлення электроннага рэцэпта для пацыентаў, якія маюць хранічныя захворванні.

Паводле слоў Віктара Сідарэнкі, гэта будзе мець станоўчы эфект і павысіць задаволенасць грамадзян паслугамі аховы здароўя.

"Але гэта не значыць, што не будзе альтэрнатывы. Мы захаваем права грамадзян, якія па нейкіх прычынах адмаўляюцца ад апрацоўкі іх персанальных даных у інфармацыйнай сістэме , на атрыманне рэцэпта на папяровым носьбіце", - дадаў загадчык сектара. Міжнародны досвед паказвае, што цалкам перайсці на рэцэпт у "лічбе" не ўдалося пакуль нікому.

Паводле апошніх даследаванняў у Эстоніі, прызнанага лідара па лічбавай трансфармацыі, гэты паказчык складае 99 адсоткаў.

Праект па ўкараненні тэхналогіі абарачэння электронных рэцэптаў стартаваў 4 гады таму на базе васьмі пілотных устаноў аховы здароўя Мінска. З таго моманту Міністэрства аховы здароўя, арганізацыі аховы здароўя сумесна з распрацоўшчыкамі сістэмы - РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя і Аб`яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі - прайшлі вялікі шлях па распрацоўцы адпаведнага праграмнага забеспячэння, укараненні сістэмы "Электронны рэцэпт".

Міністэрства аховы здароўя разглядае праект па стварэнні тэхналогіі абарачэння электронных рэцэптаў як частку цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы электроннай аховы здароўя.

Акрамя таго, у ходзе праекта адпрацоўваюцца некаторыя рашэнні, якія будуць прымяняцца ў "вялікай" сістэме электроннай аховы здароўя. Напрыклад, пратакол абмену медыцынскай інфармацыяй HL7.

Сёння 2,3 млн жыхароў краіны маюць карту для медыцынскага абслугоўвання. Работа па выдачы такіх картак будзе прадоўжана. У будучым плануецца ўвесці дадатковы сродак ідэнтыфікацыі пацыента ў сістэме па ID-пашпарце.

23 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:177
 
Ключевые слова:
Цифровизация Электронный рецепт Идентификация Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме