https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскае метро пераходзіць на зімовы рэжым работы з 26 жніўня


Мінскі метрапалітэн з 26 жніўня пераходзіць на зімовы рэжым работы, паведамілі на прадпрыемстве.
Цяпер у ранішнія і вячэрнія гадзіны пік паязды будуць хадзіць з інтэрвалам у 2 хвіліны на абедзвюх лініях - Маскоўскай і Аўтазаводскай.

Летні рэжым, які прадугледжваў павелічэнне інтэрвалаў руху, дзейнічаў з 1 ліпеня. Ён быў уведзены ў сувязі са зніжэннем пасажырапатоку ў падземцы.

Таксама варта ўлічваць інфармацыю аб часовым абмежаванні доступу на платформы асобных станцый у сувязі з рамонтнымі работамі.

Да 24 жніўня закрыты выхад нумар 1-1 станцыі "Усход" - тут фарбуюць металаканструкцыі крытых павільёнаў. І адзін з выхадаў станцыі "Фрунзенская" цалкам закрыты да 31 жніўня з-за рамонту запрашальнай пляцоўкі.

21 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.08.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:292
 
Ключевые слова:
Мінск Метрополитен
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме