https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сляды крыніц непраўдзівых электронных паведамленняў аб небяспецы вядуць за межы Беларусі, пры гэтым зламыснікі выкарыстоўваюць сэрвісы для захавання ананімнасці


Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Кірыл Вяткін.
"Практыка паказвае, што ва ўсіх выпадках сляды вядуць за межы Рэспублікі Беларусь. Таму для ўстанаўлення канчатковага пункта ўчынення проціпраўнага дзеяння важную ролю адыгрывае міжнароднае ўзаемадзеянне праваахоўнікаў розных дзяржаў. Зыходзячы з геаграфіі проціпраўных дзеянняў і тых пунктаў, якія былі ўстаноўлены, мы гаворым - гэта сумежныя дзяржавы і краіны Заходняй Еўропы", - сказаў Кірыл Вяткін.

Паводле яго слоў, зламыснікі выкарыстоўваюць Tor, VPN, ананімныя сэрвісы электроннай пошты, проксі-серверы. Былі і выпадкі выкарыстання VoIP-тэлефаніі - злачынцы імкнуліся скрыць сваё месцазнаходжанне.

Ва Украіне таксама фіксаваліся непраўдзівыя паведамленні аб небяспецы ад імя групоўкі Orwell, аналагічныя тым, што прыйшлі на беларускія адрасы электроннай пошты.

МУС Беларусі супрацоўнічае па гэтым пытанні з украінскімі калегамі. Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Максіма Свірыда, у 2018-2019 гадах абазначылася праблема масавых рассылак паведамленняў аб небяспецы.

Пры гэтым ні ў адным з выпадкаў выбухованебяспечных аб`ектаў выяўлена не было. Па ўсіх паведамленнях узбуджаліся крымінальныя справы па арт. 340 КК. Максім Свірыд падкрэсліў, што ігнараваць паведамленне аб небяспецы, якое прыйшло на электронную пошту, нельга.

"Неабходна ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам звярнуцца ў органы ўнутраных спраў. Мы прыбудзем на месца здарэння, абследуем, правядзём неабходны комплекс першапачатковых мерапрыемстваў, а нашы калегі - следчыя дзеянні", - сказаў ён.

"Пры правядзенні названых мерапрыемстваў сапраўды прыцягваецца сур`ёзная колькасць рэсурсаў - чалавечых, матэрыяльных. Але мы добра разумеем і ўсведамляем, што бяспека грамадзян - прыярытэтны напрамак нашай дзейнасці. Таму мы гатовы, можам, у нас дастаткова сіл і сродкаў для таго, каб адэкватна адрэагаваць на інфармацыю, якая паступае", - падкрэсліў праваахоўнік.

Ён дадаў, што ўсе мерапрыемствы праводзяцца міліцыяй з найменшымі стратамі для правяраемых арганізацый. А гаворачы аб тым, ці варта работнікам выходзіць на вуліцу на час эвакуацыі, нагадаў, што заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Праваахоўнікі гатовы рэагаваць адразу на некалькі паведамленняў аб небяспецы, абследаваць адначасова больш за дзесяць аб`ектаў.

"Органы ўнутраных спраў і нашы калегі забяспечаны тэхнічна, матэрыяльна і чалавечым рэсурсам для таго, каб адэкватна адрэагаваць на некалькі інфармацый. Аб гэтым хвалявацца грамадзянам няма неабходнасці", - сказаў на заканчэнне Максім Свірыд.

19 жніўня Цэнтральны (горада Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па фактах заведама непраўдзівых паведамленняў аб небяспецы, у якіх была змешчана інфармацыя аб мініраванні пяці гасцініц, чыгуначнага вакзала і Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У той дзень былі эвакуіраваны больш за 2 тыс. чалавек. На месцах здарэнняў працавалі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы. Ні на адным з аб`ектаў выбуховых устройстваў не было знойдзена. Пасля гэтага работа гасцініц, чыгуначнага вакзала і аэрапорта была адноўлена.

З пачатку года Следчым камітэтам узбуджана 35 крымінальных спраў аб заведама непраўдзівых паведамленнях аб небяспецы. Пры іх расследаванні ўстаноўлены 14 чалавек, якія маюць дачыненне да такіх паведамленняў, а па шасці крымінальных справах ужо вынесены абвінаваўчыя прыгаворы.

За заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць, якая надыходзіць з 14 гадоў.

Акрамя таго, кампенсуюцца сродкі, затрачаныя экстраннымі службамі на правядзенне спецыяльных дзеянняў і праверачных мерапрыемстваў.

22 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Криминал Мінск Ложное минирование Безопасность Электронные сообщения Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме