https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У аграгарадку Радамля Чавускага раёна 17-18 жніўня пройдзе этнасвята "У госці да радзімічаў"


Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Арганізатары падрыхтавалі насычаную двухдзённую праграму з тэатралізаванымі дзеяннямі пры ўдзеле клубаў гістарычнай рэканструкцыі "хірд Ваўкі" (Жодзіна) і Vitland (Мінск).

Гасцей чакаюць этнатанцы, забаўляльныя праграмы, інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, паказальныя баі і кухні радзімічаў. Мясцовыя жыхары прадставяць традыцыйныя рамёствы ў музеі пад адкрытым небам.

Плануецца правесці конкурс на лепшую стылізацыю культуры і побыту насельніцтва эпохі ранняга Сярэдневякоўя "Час старажытнасці".

На выстаўках-продажах можна будзе набыць тэматычныя сувеніры. Атмасферу свята падтрымаюць выступленні этнапраекта Патрыцыі Свіцінай, магістра мастацтваў, старшага выкладчыка кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталлі Матыліцкай, этнагруп "Хмельны Вір", "Арацэя", Yudjin, "Радагасць" і інш. Гледачы таксама ўбачаць вогненнае шоу ад калектыву AGNI show (Віцебск). Хэдлайнерам стане праект Znich & Rutvica.

"Усіх удзельнікаў мерапрыемства чакае яркае дзейства, заснаванае на падзеях і стылістыцы эпохі ранняга Сярэдневякоўя, - адзначылі ў райвыканкаме. - Свята стартавала яшчэ ў 2014 годзе на мясцовым узроўні. З кожным годам у Радамлю прыязджае ўсё больш турыстаў, калектываў, рэканструктараў, рамеснікаў і майстроў - тых, хто неабыякавы да нацыянальнай культуры і мінулага сваёй краіны".

Паводле адной з гіпотэз, на тэрыторыі, дзе штогод праходзіць этнафестываль, калісьці размяшчалася гарадзішча радзімічаў, а потым на гэтым месцы быў узведзены замак, рэшткі ўмацаванняў якога захаваліся да нашых дзён. Цяпер на пасадзе Замкавай гары створаны музей пад адкрытым небам, куды ўваходзяць збудаванні, пабудаваныя ў стылі эпохі ранняга Сярэдневякоўя.

Тут можна ўбачыць капішча Перуна, комплекс стылізаваных паўзямлянак (у такіх жылі нашы далёкія продкі), прыстасаванне для здабычы жывога агню, печ для абпалу керамічнага посуду.

6 жніўня 2019, Магілёў
Вольга Емяльянава - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:175
 
Ключевые слова:
Магілёўшчына Радамля Чавусы Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме