https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 30 ліпеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 154 дні.
Якія падзеі адбыліся 30 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 30 ліпеня

У 1840 годзе Мікалай I забараніў выкарыстанне тэрміна "Беларусь", замяніўшы яго на "губерні Паўночна-Заходняга края".

Хто нарадзіўся 30 ліпеня

1948 год: Захар Шыбека, беларускі гісторык, прафесар.
1954 год: Іван Паўлоўскі, беларускі навуковец ў галіне педагогікі.
1958 год: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак і ахітэктар Джорджа Вазары, польскі паэт, пісьменнік Чэслаў Мілаш і амерыканскі акцёр і палітык Арнольд Шварцэнэгер.

30 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Марыі Антыахійскай і святога Лазара Галісійскага.

У гэты дзень часта ідуць дажджы, якія суправаджаюць моцныя навальніцы, таму ў вёсках заўсёды сцерагліся пажараў.

Нашы продкі лічылі, што якое надвор`е будзе 30 ліпеня, такой будзе і першая палова восені. Таксама, калі дзень быў сухі і гарачы, меркавалі, што зіма будзе халоднай, але снегу будзе мала.

Калі да вечара пахаладала наступны дзень абяцыаў быць цёплым і сонечным.

Sputnik, 30 ліпеня 2019
 
Дата публикации:30.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Календарь Июль Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме