https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мітрапаліт Павел ня бачыць неабходнасьці ў вывучэньні беларускай мовы


Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы ў інтэрвію Patriarchia.ru выказаў сваё меркаваньне пра моўную сытуацыю ў Беларусі.
Што сказаў мітрапаліт Павел?

Мітрапаліт ня бачыць «вострай неабходнасьці» у вывучэньні беларускай мовы, бо ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы і яны аднолькава выкарыстоўваюцца. «У Беларусі, калі нехта размаўляе па-беларуску, мне ўсё зразумела, можа быць за выключэньнем пэўных словаў», — патлумачыў мітрапаліт, чаму адкладвае, але не пакідае ідэю вывучыць беларускую.

«Калі мы хочам, каб людзі разумелі адзін аднаго, знаходзілі сродак камунікацыі, зносінаў, павінна быць такая мова, якая будзе зразумелай для ўсіх. Штучна стварыць нейкія барʼеры, моўныя перашкоды можа толькі той, хто не жадае людзям дабра. На жаль, у сучасным сьвеце мова часта выкарыстоўваецца ў якасьці сродку, з дапамогай якога распальваецца варажнеча і нянавісьць паміж людзьмі».

«Праваслаўныя традыцыі тут (у Беларусі ) укараніліся, я б сказаў, на генным узроўні. Людзі шмат стагодзьдзяў маліліся і моляцца на царкоўнаславянскай мове. Цалкам усіх задавальняе, усё адбываецца ў мірным малітоўным рэчышчы. Але вось пасьля распаду савецкай сыстэмы зьявіўся рух за самастойнасьць ва ўсім — нават у царкоўным і малітоўным жыцьці. Хаця я думаю, што тыя, хто жыў і жыве рэлігійным жыцьцём, ня маюць патрэбы ў нейкіх рэформах».

Павел адрэагаваў на прапановы перавесьці богаслужэньне на «мясцовыя мовы» і прапанаваў перакласьці таксама мэдычныя і хімічныя тэрміны. На яго думку, гэта прывядзе да каляпсу ў галіне.

Радыё Свабода, 25 ліпеня 2019
 
Дата публикации:25.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:168
 
Ключевые слова:
Православие Христианство Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме