https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі правялі вельмі складаную аперацыю на сэрцы трохгадоваму дзіцяці


Пра гэта паведаміў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі.
Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі правялі трохгадоваму хлопчыку вельмі складаную аперацыю на сэрцы. У дзіцяці пры нараджэнні выявілі паталогію аартальнага клапана. У дарослым узросце маглі б імплантаваць механічны пратэз, але ў дзяцей такой магчымасці няма. Малышу патрэбна была працэдура Роса - Кона - вельмі складанае ўмяшанне, калі аартальны клапан замяшчаецца лёгачным, а замест лёгачнага ўшываецца біяпратэз.

"Акрамя таго, мы аднаўлялі функцыю сэрца, паколькі ў сувязі з парокам у хлопчыка левы жалудачак быў пакрыты фібрознай тканкай, якая перашкаджала яму скарачацца, і яе трэба было выдаліць. Таксама зрабілі пластыку клапана. Такім чынам, аперацыя складалася з чатырох частак, таму на такі доўгі час - 3 гадзіны 20 мінут - давялося спыніць работу сэрца", - сказаў Канстанцін Драздоўскі.

Усяго аперацыя доўжылася каля 14 гадзін. Было задзейнічана 10 спецыялістаў. У жыцці дзіцяці гэта не першая аперацыя. Пасля нараджэння хлопчык перанёс міні-інвазіўнае ўмяшанне, а праз некаторы час - адкрытае, што дало магчымасць яму выжыць і дарасці да 3 гадоў.

"Гэта аперацыя планавалася даволі даўно. Яе поспех шмат у чым залежаў ад таго, як будуць праведзены анестэзія, штучны кровазварот, якім будзе выходжванне ў аддзяленні рэанімацыі, - растлумачыў Канстанцін Драздоўскі. - На шчасце, нам удалося цалкам скарыгіраваць парок. Цяпер стан пацыента стабільны, сэрца працуе ў звычайным рэжыме".

Роса - Кона - вельмі рэдкая аперацыя, якую могуць праводзіць кардыяхірургі даволі высокага ўзроўню. Часцей за ўсё правядзення міні-інвазіўных методык адразу пасля нараджэння дзіцяці з паталогіяй бывае дастаткова, каб дапамагчы.

Аднак прыкладна ў 5 працэнтаў дзяцей канчаткова вырашыць праблему гэтым спосабам не ўдаецца, таму і праводзяць такія складаныя ўмяшанні.

Апошні раз аперацыя Роса - Кона ў Беларусі выконвалася ў 11-месячнага дзіцяці, яе правялі каля 10 гадоў таму. Тады дапамогу аказалі амерыканскія калегі.

Сёння гэта дзіця жыве, нядаўна яму правялі пратэзаванне аартальнага клапана механічным пратэзам. Нядаўна ў РНПЦ дзіцячай хірургіі прайшла яшчэ адна ўнікальная аперацыя. У дзіцяці выявілі гіпертрафічную кардыяміяпатыю - у дзяцей гэта паталогія сустракаецца вельмі рэдка.

Часцей за ўсё такіх пацыентаў аперыруюць ужо ў дарослым узросце.

"Сутнасць праблемы была ў тым, што ў дзіцяці левы жалудачак цалкам зарос мышцамі. Наша задача была выразаць новую поласць для левага жалудачка, - адзначыў Канстанцін Драздоўскі. - Калі б гэта аперацыя пацярпела няўдачу, дзіця магла б выратаваць толькі перасадка сэрца. На шчасце, нам удалося сфарміраваць нармальную поласць левага жалудачка. Пацыент пасля аперацыі адчувае сябе добра".

1 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.07.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Лечение в Беларуси Кардиохирургия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме