https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Румас усклаў кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску


Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак у перадсвяточныя дні праходзяць па ўсёй краіне.
Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у час акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" разам з жонкай усклаў кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску. 

Да акцыі можа далучыцца любы беларус. Мясніковіч і Андрэйчанка ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу "Масюкоўшчына" ў Мінску Мемарыяльны комплекс "Масюкоўшчына" - помнік ваеннапалонным і грамадзянскім асобам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай у адным з буйнейшых на акупіраванай тэрыторыі былога Савецкага Саюза канцэнтрацыйным лагеры смерці "Шталаг-352".

Актыўны ўдзел у акцыі прымаюць моладзь, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб`яднанняў, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, знакамітыя спартсмены. У прыватнасці, учора старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар`яна Шчоткіна, старшыні пастаянных камісій парламента наведалі мемарыяльны комплекс "Масюкоўшчына".

Плошча Перамогі - адна з самых велічных і ўрачыстых плошчаў Мінска. Менавіта сюды прыходзяць мінчане і госці беларускай сталіцы, ветэраны і моладзь, каб ушанаваць хвілінай маўчання загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Манумент Перамогі - помнік мужнасці і самаахвярнасці ўсіх воінаў і партызан, якія адстаялі ў баях свабоду і незалежнасць.

Элементы манумента апавядаюць аб этапах гісторыі вайны. Увенчвае абеліск трохметровы ордэн Перамогі, выкананы з бронзы і шматколернай смальты, ля падножжа - меч Перамогі.

Галоўным скульптурным упрыгажэннем манумента з`яўляюцца чатыры гарэльефы: "Слава загінулым героям", "9 мая 1945 года", "Партызаны Беларусі", "Савецкая армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Вакол на пастаментах ляжаць чатыры бронзавыя вянкі як сімвал таго, што беларускую зямлю вызвалялі чатыры франты.

Пад 12 гранітнымі плітамі, упрыгожанымі залатымі зоркамі, у капсулах захоўваецца зямля з гарадоў-герояў былога СССР. Ля падножжа помніка гарыць Вечны агонь. Яго запаліў 3 ліпеня 1961 года ганаровы грамадзянін Мінска, Герой Савецкага Саюза генерал-маёр Аляксей Бурдзейны. У гонар 40-годдзя Перамогі 8 мая 1985 гады ў падземным пераходзе пад плошчай Перамогі адкрыта мемарыяльная зала.

2 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:73
 
Ключевые слова:
Акция День независимости "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" 75-летие освобождения Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме