Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" аказвала дапамогу стваральнікам нашумелага серыяла "Чарнобыль", аднак сам серыял здымаўся не ў нашай краіне з-за адсутнасці ў нас фактурных лакацый, распавёў у эфіры "Беларусь 1" генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі.
"Калегі, якія рабілі гэты фільм, добра ведаюць магчымасці "Беларусьфільма", ведаюць багатую касцюмерную базу, зброевую, рэквізітарскую, яны як раз выкарыстоўвалі нашы магчымасці, прыязджалі, у дадзеным выпадку мы аказвалі паслугі... У нас яны часам не могуць знайсці лакацыі, дзе прадстаўлены тыя ці іншыя запушчаныя прадпрыемствы, акрамя жартаў, з фактурай пэўнай", - паведаміў Карачэўскі.
У той жа час гендырэктар "Беларусьфільма" растлумачыў, чаму замежнікі не здымаюць свой кінапрадукт у Беларусі. Прычына - у глабальных працэсах, якія адбываюцца па ўсім свеце.
Кінаіндустрыя цяпер - гэта не толькі здымкі кіно для саміх сябе, але яшчэ і прасоўванне краіны праз кіно. Гэта пазіцыянаванне краіны, яе відаў і яе магчымасцяў, адзначыў кіраўнік кінастудыі.
Кінаіндустрыя цяпер - гэта не толькі здымкі кіно для саміх сябе, але яшчэ і прасоўванне краіны праз кіно. Гэта пазіцыянаванне краіны, яе відаў і яе магчымасцяў, адзначыў кіраўнік кінастудыі.
"Калі ўзгадаць прыклады, тая ж Харватыя і Чарнагорыя - "Гульня тронаў" стварыла такую рэкламу па ўсім свеце, што зараз турысты туды едуць спецыяльна, таму што палюбілі гэты серыял. Або той жа "Хобіт" - Новая Зеландыя", - распавёў Карачэўскі.
Паводле слоў гендырэктара кінастудыі, нашу краіну неабходна адкрываць для сусветных кінавытворцаў, ствараючы асобную дзяржаўную праграму, выкарыстоўваючы вопыт краін-суседзяў.
"І першае - разгледзець магчымасць вядзення сістэмы "рыбейтаў" ці "рэбайтаў", хто як вымаўляе, гэта вяртанне прадзюсару часткі грошай, якія ён уклаў. Прынамсі, мы пачалі працу над гэтым", - распавёў Карачэўскі.
Sputnik, 3 чэрвеня 2019