«Найважнейшым для нас з’яўляецца праект па ўкараненні лічбавага беларускага рубля. Цяпер ідзе актыўны этап распрацоўкі платформы. Распрацаваны функцыянальныя патрабаванні. Да канца гэтага года мы плануем каля 10 функцый ужо запраграмаваць і пратэставаць. У пілотным праекце ўдзельнічае шэраг банкаў. Асноўная задача на бліжэйшы перыяд — падрыхтаваць платформу і выйсці на плацяжы паміж юрыдычнымі асобамі. Мы плануем ужо ў 2026 годзе выйсці на трансгранічныя плацяжы ў галіне лічбавай валюты цэнтральнага банка. А задача на 2027 год — выхад на рознічныя плацяжы», — сказаў Дзмітрый Калечыц.
Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць тэме смарт-кантрактаў. «Гэта адна з важных пераваг для лічбавай валюты цэнтральнага банка, якая рэалізуецца на тэхналогіях размеркаванага рэестра», — дадаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.
Лічбавы беларускі рубель (ЦБР) — лічбавая форма беларускага рубля, законны плацежны сродак, які выконвае ўсе функцыі грошай, мае аднолькавую каштоўнасць з наяўным і безнаяўным беларускім рублём, што з’яўляецца прамым патрабаваннем да Нацыянальнага банка Беларусі і эмітуецца ім. Разлікі з выкарыстаннем лічбавага беларускага рубля плануецца адносіць да безнаяўных разлікаў.
Асноўныя мэты ўкаранення лічбавага беларускага рубля — пашырэнне ўмоў для развіцця нацыянальнага плацежнага рынку і стварэнне патэнцыялу для выкарыстання лічбавай валюты цэнтральнага банка ў трансгранічных плацяжах.
Звязда, 21 кастрычніка 2024