https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што ў Беларусі сапраўды ёсць ядзерная зброя


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў, адказваючы на пытанні работнікаў ТАА «ПАЖСНАБ» у Барысаве.
«Я сюды ўвёз ядзерныя боегалоўкі. Не адзін дзясятак штук. Многія пішуць: „А, гэта жарт, ніхто нічога не ўвёз“. Увезлі. А тое, што яны (апаненты.) гавораць, што гэта жарт, значыць, яны празявалі. Яны нават не заўважылі, як мы сюды іх завезлі», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў адпаведную заяву, адказваючы на пытанне аб планах размясціць у Беларусі расійскі ракетны комплекс «Арэшнік», які не з’яўляецца ядзернай зброяй, але мае вялікую моц.

«Калі ядзерную зброю прымяніць, гэта вялікая адказнасць. Прынамсі пасля Хірасімы, Нагасакі (бамбардзіроўка ЗША ядзернай зброяй гэтых японскіх гарадоў у 1945-м.) ніхто яшчэ кнопку ядзернай зброі не націснуў. Магутныя буйныя дзяржавы, не кажучы пра Беларусь. Але я папярэдзіў усіх сваіх ворагаў, «сяброў» і сапернікаў: калі толькі вы наступіце на лінію дзяржаўнай граніцы, адказ будзе імгненным. Я не буду глядзець — ядзерная зброя або яшчэ нейкая, — сказаў Прэзідэнт. — Аб гэтым мы ўмовіліся з расіянамі яшчэ да таго, як яны вярнулі нам ядзерную зброю. Яшчэ не тую зброю, якую мы ім аддалі. Там была стратэгічная зброя. А гэта тактычная ядзерная зброя. Хоць, напэўна, у 5 разоў больш магутная, чым гэты "Арэшнік".

Звязда, 10 снежня 2024
 
Дата публикации:10.12.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:92
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Ядерное оружие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме