Нацыянальная авіякампанія "Белавія" з 15 ліпеня гэтага года адкрывае рэгулярны рэйс у Мюнхен. Квіток абыйдзецца ў 115 еўра ў адзін бок і ў 255 еўра - туды-зваротна з улікам усіх збораў і такс.
Борт на Мюнхен будзе лётаць рэгулярна, чатыры разы на тыдзень - па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях.
Перавозкі будуць ажыццяўляцца на 76-мясцовым лайнеры Embraer 175. Ён будзе вылятаць з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у12:30 і прыбываць у Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца-Ёзэфа Штраўса ў 13:35. Зваротны рэйс плануецца ажыццяўляць з вылетам у 14:15 і прылётам у 17:15. Час названы мясцовы.
Квіткі на новы рэйс "Белавія" ўжо можна набыць. Акрамя Мюнхена авіякампанія ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў Берлін, Франкфурт і Гановер.
Мінск, 14 траўня 2019
Sputnik
Sputnik