https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кожны грамадзянін павінен быць упэўнены, што ён надзейна абаронены дзяржавай


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 красавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
"Кожны грамадзянін павінен быць упэўнены, што ён надзейна абаронены дзяржавай. Гэта задача ўсіх органаў улады", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У першую чаргу гэта мэта ставіцца перад праваахоўнымі і судовымі органамі ўлады. "Прымаючы рашэнні, вы павінны памятаць, што ў вашых руках лёсы людзей. І тут недапушчальныя абыякавасць, фармалізм, некампетэнтнасць. А тым больш - несправядлівасць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, станоўча ацэньваць гэту работу можна будзе толькі тады, калі ў людзей не будзе падставы звяртацца да Прэзідэнта ў пошуках справядлівасці. "На жаль, такія факты маюць месца, іх нямала. Вы ведаеце маё нецярпімае стаўленне да службовых асоб, якія ў сваёй рабоце не звяртаюць увагі на нормы маралі і закону. Такім у нашай сістэме дзяржаўных органаў месца быць не павінна", - акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым у Беларусі сфарміравана стабільная і прадказальная прававая база, заснаваная на справядлівых законах і правілах, традыцыях беларускай нарматворчасці. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, немалая заслуга ў гэтым цяперашняга і мінулых скліканняў парламента.

19 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:243
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Правопорядок Безопасность Послание Президента Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме