https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Католікі, грэка-католікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень


Католікі, грэка-католікі і значная частка пратэстантаў адзначаюць найстаражытнае і самае важнае хрысціянскае свята — Уваскрэсенне Хрыстовае, альбо Вялікдзень (Пасха).
Напярэдадні ўвечары ва ўсіх каталіцкіх касцёлах, грэка-каталіцкіх капліцах і пратэстанцкіх малітоўных дамах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы.

У пастырскім пасланні да вернікаў і ўсіх людзей добрай волі старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыста "з`яўляецца добрай нагодай для таго, каб паразважаць як над таямніцай паўстання Езуса з мёртвых, так і над неабходнасцю духоўнага адраджэння нас і нашага грамадства".

Паводле ягоных слоў, праўда ўваскрэсення адкрыла шлях "да нашага духоўнага адраджэння і стала своеасаблівым "дарожным знакам" у нашым штодзённым жыцці". Але гэтая праўда таксама заклікае да духоўнай працы над самім сабой.

"Акрамя нашага асабістага ўваскрэсення, неабходна таксама і грамадскае, — гаворыцца ў пасланні. — Уся наша краіна павінна ўваскрасаць да новага духоўнага жыцця. Сацыяльна-палітычныя перамены 1990-х гадоў мінулага стагоддзя далі новыя магчымасці. Да гэтага благаслаўлёнага часу наша краіна ішла шляхам цярпенняў за веру і адначасова шляхамі яе мужнага вызнання і малітвы".

"Але ці мы належным чынам выкарыстоўваем дадзеныя Божым Провідам магчымасці? Ці святло ўваскрэсення перамяняе нас асабіста і ўсю нашу краіну? Ці будуем мы наша асабістае і грамадскае жыццё з Богам? Ці чынім усё магчымае, каб у нашых душах і заканадаўстве знайшлося годнае месца для Бога? Ці на дзяржаўным і асабістым узроўні сапраўды хочам захаваць нашы сем`і ад крызісу, які нясе біч разводаў, "свабодных саюзаў" мужчыны і жанчыны без касцёльнага благаслаўлення, патрабавання супярэчных Божаму праву аднаполых саюзаў і прапаганды гендарнай ідэалогіі? Ці належным чынам клапоцімся аб захаванні найбольш каштоўнага Божага дару жыцця і пераадолення крызісу, які вядзе да генацыду нашага народу, у выніку чаго Беларусь апынулася ў "дэмаграфічнай яме"? Ці нашыя СМІ і культура чуваюць над маральным выхаваннем нашага народа на хрысціянскіх каштоўнасцях?" — задаўся пытаннямі арцыбіскуп Кандрусевіч.

Ён падкрэсліў, што асаблівай увагі патрабуе моладзь, якая "паддадзена ўздзеянню амаральнага свету праз рэкламу, сродкі камунікацыі, стыль жыцця, забавы і задавальненні". "Імкненне да амаральнага бізнесу і прыбытку", упэўнены святар, вядзе да "незваротных зменаў у моладзевай псіхіцы і маральнасці". Каталіцкі іерарх заклікаў моладзь будаваць сваё жыццё "на моцным фундаменце, якім ёсць Хрыстус і вучэнне касцёла".

"На нашых вачах беларускаму народу прышчэпліваецца нігілістычная ідэалогія, якая клапоціцца не пра пошук Божай праўды, а пра яе знішчэнне. Таму сёння нам неабходна паглядзець на нашы справы з перспектывы ўваскрасення. У шматлікіх сферах нашага асабістага і грамадскага жыцця мы бачым дыктат практычнага матэрыялізму. Прапагандуецца стыль жыцця, у якім няма месца Богу. Яго замяняе чалавек, вартасць якога часта вымяраецца фізічнай і гаспадарчай эфектыўнасцю, рахункам у банку і забеспячэннем прыемнасцяў. Усяму гэтаму неабходна супрацьпаставіць праўду пра святасць чалавека, які створаны па вобразу і падабенству Божаму і збаўлены каштоўнаю крывёю Хрыста", — адзначыў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй і трыма дыяцэзіямі — Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай. Паводле статыстычных дадзеных за 2013—2016 гады, апублікаваных на партале касцёла, да каталіцкай веры сябе адносяць больш за 1,4 млн грамадзян краіны, аб`яднаных у 486 парафій. Сярод іх каля 10 тыс. грэка-католікаў.

Колькасць пратэстантаў у Беларусі ацэньваецца, паводле розных звестак, ад 200 тысяч да 500 тысяч.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2019
 
Дата публикации:21.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Пасха Вялікдзень
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме