https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў знешняй і ўнутранай палітыцы Беларусі не было і не будзе месца кампрамісам


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 красавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
"У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было і не будзе месца ніякім кампрамісам. Неаднаразова перажыты вопыт раздзялення беларускага народа і перакройвання граніц прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым падкрэсліў, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне непахісная і святая: "Так, наша гісторыя пачалася больш як тысячу гадоў таму, але яна цалкам магла б скончыцца ў 40-я гады мінулага стагоддзя, калі б не гераізм нашага савецкага народа. У дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў мы будзем адзначаць важную для нашай дзяржаўнасці дату. Дату, якая стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у гэты знакавы год трэба падарыць краіне яркія мірныя перамогі: "Прыняць маштабныя міжнародныя спартыўныя пяршынствы. Дастойна, як мы ўмеем гэта рабіць, сустрэць шматлікіх замежных гасцей, спартсменаў і балельшчыкаў. І, вядома, мы павінны прадоўжыць ажыццяўляць наш вялікі дзяржаўны праект "Малая радзіма".

"Усё гэта - задачы на бліжэйшую перспектыву. Безумоўна, вельмі важныя для Беларусі. Але галоўныя прыярытэты - дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. Гэта тыя тры стаўпы ўпэўненага курсу нашай краіны", - рэзюмаваў беларускі лідар.

19 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:422
 
Ключевые слова:
Суверенитет Независимость Послание Президента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме