https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы чакаюць зніжэння курсу беларускага рубля да расійскага


Суб`екты гаспадарання чакаюць, што ў найбліжэйшыя месяцы будзе адбывацца зніжэнне курсу беларускага рубля да расійскага. Такі прагноз прыводзіцца ў маніторынгу прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, які падрыхтаваў Нацбанк.
Каментуючы прагнозы прадпрыемстваў, рэгулятар адзначае, што ў найбліжэйшыя месяцы (снежні—студзені) суб`екты гаспадарання чакаюць нязначнае павелічэнне аб`ёмаў вытворчасці і зніжэнне попыту.

"Разам з тым, удзельнікі маніторынгу чакаюць рост адпускных цэн, павелічэнне патрэбы ў крэдытаванні і скарачэнне колькасці занятых", — гаворыцца ў маніторынгу Нацбанка. Пры гэтым рэгулятар лічыць такія ацэнкі прадпрыемстваў чаканымі.

"Усплёск аптымістычных чаканняў кіраўнікоў прадпрыемстваў, характэрны для першай паловы года, к канцу года прадказальна згасае", — канстатуе Нацбанк.

Каментуючы курсавыя чаканні прадпрыемстваў, Нацбанк адзначае, што суб`екты гаспадарання прагназуюць "нязначнае запаволенне зніжэння абменнага курсу беларускага рубля ў дачыненні да долара ЗША і паскарэнне яго зніжэння ў дачыненні да расійскага рубля".

Па выніках валютных таргоў, якія адбыліся 4 снежня, афіцыйны курс на 5 снежня вызначаны на ўзроўні 2 рублі 13 капеек за долар, 2 рублі 42 капейкі за еўра, 3 рублі 20 капеек за 100 расійскіх рублёў. З пачатку года курс беларускага рубля да долара знізіўся на 7,87%, да еўра — на 2,88%, да расійскага рубля ўмацаваўся на 6,53%.

Нацыянальны банк чакае, што ў наступным годзе курс беларускага рубля шмат у чым будзе залежаць ад знешніх фактараў. З улікам гэтага рэгулятар падрыхтаваў два сцэнары развіцця падзей на валютным рынку.

Мэтавы сцэнар (падрыхтаваны з улікам праекта ўрадавага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця) прадугледжвае, што знешнеэканамічныя ўмовы ў 2019 годзе будуць адносна спрыяльнымі: цана нафты маркі Urals складзе 65 долараў за бараль, а сярэднегадавы курс расійскага рубля да долара ЗША складзецца на ўзроўні 67 рублёў.

У гэтым выпадку, як мяркуе Нацбанк, кошт кошыка замежных валют у 2019 годзе (у дачыненні да 2018-га) у сярэднегадавым выражэнні вырасце на 3,3%, афіцыйны курс на канец 2019 года складзе 2,22 рубля за долар ЗША, 3,22 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Нароўні з мэтавым Нацбанк разлічыў і базавы (кансерватыўны) сцэнар, які падрыхтаваны з улікам праекта бюджэту на наступны год. Гэты сцэнар прадугледжвае стагнацыю ў Расіі (рост ВУП на 0,5%), зніжэнне цэн на нафту да 60 долараў за бараль і курс расійскага рубля на ўзроўні 69 рублёў за долар. У гэтым выпадку, як мяркуе Нацбанк, кошт кошыка замежных валют вырасце на 4,1% і ў канцы 2019 года афіцыйны курс складзе 2,27 рубля за долар ЗША, 3,28 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2018
 
Дата публикации:05.12.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:341
 
Ключевые слова:
Финансы Курс валют Белорусский рубль Российский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме