https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СК паведаміў аб завяршэнні расследавання крымінальнай справы аб несанкцыянаваным доступе да камп`ютарнай інфармацыі


Расследаванне крымінальнай справы аб несанкцыянаваным доступе да камп`ютарнай інфармацыі РУП "БелТА" знаходзіцца на завяршальнай стадыі, паведаміў увечары 22 лістапада аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.
Паведамленне з`явілася пасля таго, як было афіцыйна прад`яўлена абвінавачанне галоўнаму рэдактару партала tut.by Марыне Золатавай — астатнім фігурантам гэтай справы абвінавачанні былі прад`яўлены каля двух тыдняў таму.

Па даных СК, абвінавачанні прад`яўлены 15 журналістам і рэдактарам. Дзеянні 14 з іх кваліфікаваны па ч. 2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі). Галоўны рэдактар партала tut.by Марына Золатава абвінавачваецца па ч. 2 арт. 425 (бяздзейнасць службовай асобы). Крымінальны пераслед па ч. 2 арт. 349 КК у дачыненні да яе спынены.

СК таксама паведамляе аб задавальненні "са згоды Генеральнай пракуратуры" хадайніцтваў двух абвінавачаных — мінскага ўласкара радыёстанцыі "Нямецкая хваля" Паўла Быкоўскага і галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага — аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на падставе артыкула 86 КК. "У парадку артыкула 30 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса следчымі вынесены пастановы аб спыненні ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу з вызваленнем ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з прымяненнем мер адміністрацыйнага спагнання", — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, прынята рашэнне аб пастаноўцы абвінавачаных на ўлік у адпаведнасці з законам "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі". "Гэта растлумачана фігурантам справы ў вусным парадку, — адзначае СК, — аднак у сродках масавай інфармацыі ўказаны факт быў інтэрпрэтаваны як пастаноўка на прафілактычны ўлік. Адзначым, што дадзеная працэдура з`яўляецца абавязковай для ўсіх падазраваных (абвінавачаных) па крымiнальных справах асоб".

"Звяртаем увагу на тое, што крымінальныя справы па артыкуле 349 (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі) ў адпаведнасці з артыкулам 26 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса з`яўляюцца справамі публічнага абвінавачання, у сувязі з чым вытворчасць па іх не падлягае спыненню ў выпадку прымірэння бакоў", — падкрэслівае СК.

Падставай да ўзбуджэння справы па ч. 2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) — "справы БелТА" — стала паведамленне дзяржаўнага інфармагенцтва аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія даваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго заказчыкаў.

7—9 жніўня ў рэдакцыях інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, партала tut.by і некаторых іншых СМІ, а таксама ў некаторых іх супрацоўнікаў прайшлі вобыскі. Былі затрыманыя галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, карэспандэнт агенцтва Таццяна Каравянкова, галоўны рэдактар tut.by Марына Золатава, а таксама рэдактары партала Ганна Калтыгтна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, уласкар "Нямецкай хвалі" Паўлюк Быкоўскі, рэдактар інтэрнэт-сайта газеты "Беларусы і рынак "Аляксей Жукаў. Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля выхаду з ІЧУ з іх узялі падпіску аб неразгалошванні. 27 жніўня большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2018
 
Дата публикации:22.11.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:201
 
Ключевые слова:
СМИ Информация Хакеры Криминал БЕЛТА
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме