https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае недапушчальнасць змякчэння адказнасці за карупцыйныя злачынствы


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 23-га лістапада на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі.
"Мы давядзём да кожнага на месцах патрабаванні Прэзідэнта па барацьбе з карупцыяй і іншымі правапарушэннямі. А потым у мяне дабра не шукайце", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што ўбачыў "пралаз", калі карупцыянераў за хабар і іншыя правапарушэнні пазбаўляюць волі, а потым, праз некаторы час, выпускаюць на волю за добрыя паводзіны.

"Гэтага больш не будзе", - сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што наконт гэтага ўжо дадзены непасрэдныя ўказанні.

"Нікога не выпускаць. І за карупцыю толькі дабаўляць будзем. Трапілі ў турму на 20 гадоў - яшчэ 10 дабавім. Думайце, як жыць далей. 25-ы раз паўтараю: лепш бедным на волі, чым багатым у турме", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

23 лістапада 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:303
 
Ключевые слова:
Коррупция Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме