https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пастаянная экспедыцыя беларускіх палярнікаў можа адправіцца ў Антарктыду ў 2019 годзе


У 2019 годзе ў Антарктыду можа адправіцца пастаянная экспедыцыя беларускіх палярнікаў, паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
"Будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі - гэта знакавы праект акадэміі навук. Сёння ў Антарктыдзе ў нас ёсць свая тэрыторыя (Гара Вячэрняя), дзе зманціраваны жыллёвы і рабочы модулі. У бягучым годзе на лядовы кантынент будуць дастаўлены новыя магутнасці, будуць расшыраны жылыя і рабочыя памяшканні. Мы планавалі яшчэ ў бягучым годзе адправіць у Антарктыду палярнікаў на пастаяннае месца жыхарства, каб наша экспедыцыя працавала ў круглагадовым рэжыме вахтавым метадам. Але вырашылі, што ў гэтым годзе экспедыцыя будзе сезоннай, а ў наступным годзе, магчыма, стане пастаяннай", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Як паведамлялася, старт 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі быў дадзены ў НАН 31 кастрычніка. У складзе экспедыцыі сезона-2018/2019 - навуковыя супрацоўнікі арганізацый НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, Інстытута фізікі, НПЦ па біярэсурсах) і БДУ (Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азанасферы).

У ліку ўдзельнікаў - начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, вядучы спецыяліст- намеснік начальніка экспедыцыі Дзмітрый Лукашанец, інжынер-метэаролаг Сяргей Байкоў, інжынер-радыёметрыст Уладзіслаў Базылевіч, інжынер-механік па эксплуатацыі машын і механізмаў Артур Івашка, урач-хірург Сяргей Сухараў, інжынер-механік дызель-электрастанцыі Аляксей Хаткевіч і электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Аляксандр Лянкевіч.

19 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:298
 
Ключевые слова:
Антарктида Полярные исследования Белорусская антарктическая станция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме