https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З пачатку года з Беларусі дэпартаваныя 302 замежнікі


З пачатку года з Беларусі дэпартаваныя 302 замежнікі, высланыя — 211 чалавек, паведамляе ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама.
Акрамя таго, за 10 месяцаў гэтага года ў дачыненні да 271 замежнага грамадзяніна прынятае рашэнне аб адмове ва ўездзе ў Беларусь.

"У мэтах прафілактыкі злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў органамі ўнутраных спраў прымяняюцца пэўныя меры прымусу да іншаземцаў, як да тых, хто ўчынілі супрацьпраўныя дзеі, так і да схільных да іх учынення", — гаворыцца ў паведамленні.

Як зазначае ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС, закон ад 4 студзеня 2010 года № 105-З "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь" утрымлівае "шырокі спектр мер прымусу, якія выкарыстоўваюцца тэрытарыяльнымі аддзеламі ўнутраных спраў да замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства пры наяўнасці тых ці іншых прававых падстаў".

Да такіх мер прымусу адносяцца: адмова ва ўездзе ў Беларусь; адмова ў рэгістрацыі або працяг тэрміну часовага знаходжання; адмова ў выдачы дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне; скарачэнне тэрміну часовага знаходжання; ануляванне дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне; высылка або дэпартацыя з краіны.

У адпаведнасці з артыкулам 65 закона іншаземец можа быць высланы з Беларусі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод грамадзян краіны і іншых асоб, а таксама пасля вызвалення з арыштнага дома або папраўчай установы, калі ён не можа быць дэпартаваны.

13 лістапада стала вядома пра высылку з Беларусі прэс-сакратара Аб`яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай. Яна павінна пакінуць Беларусь да 30 лістапада. Красуліна — грамадзянка Расіі, але жыве ў Беларусі, дзе знаходзіцца яе сям`я, у тым ліку бацькі, з 2002 года.

Прычынай рашэння аб дэпартацыі сталі адміністрацыйныя правапарушэнні: у 2016 і 2017 гадах у дачыненні да яе былі складзеныя два пратаколы на падставе артыкула 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі), у 2018 годзе яшчэ адзін — за не аплачаны своечасова праезд у аўтобусе. Усе штрафы выплачаныя.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2018
 
Дата публикации:20.11.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:293
 
Ключевые слова:
Депортация Миграция Правонарушения Иностранцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме