https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра на таргах БВФБ вырас больш чым на капейку, расійскі рубель патаннеў амаль на дзве


22 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0136 рубля (0,58%) і склаў 2,3649 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0009 рубля (0,04%) да 2,0426 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0175 рубля (0,58%) і склаў 3,0205 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту маркі Brent паступова растуць у цане і таргуюцца ў раёне 73 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,438 рубля і склаў 67,6163 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2018
 
Дата публикации:22.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:278
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме